Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Дзень дзяцей

20 ноября 2019

Роўна 30 гадоў таму была падпісаная Канвенцыя аб правах дзіцяці. Гэта асноўны міжнародны дакумент, які закліканы абараняць юнае пакаленне. У знак падтрымкі свята шматлікія будынкі па ўсім свеце ўключаюць блакітнае падсвятленне. Да маштабнага флэшмобу далучыўся і Мінск. У беларускай сталіцы архітэктурнае падсвятленне змяніла колер на 6 будынках. Акцыю падтрымалі Міністэрства замежных спраў, Нацыянальная бібліятэка, а таксама некаторыя гандлёвыя і бізнес-цэнтры. Усяго ж да акцыі далучыліся 190 краін і афарбавалі ў блакітны колер свае будынкі. Дарэчы, гэта афіцыйны колер ЮНІСЕФ. Ён сімвалізуе росквіт і бяспеку дзяцей ва ўсім свеце.