Ва ўсім свеце сёння ўшаноўваюць памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 апреля 2013

У гэты дзень  68 гадоў таму зняволеныя Бухенвальда паднялі паўстанне і выйшлі на волю. За гады Другой сусветнай вайны праз лагеры смерці прайшлі 18 мільёнаў чалавек. І для 11 мільёнаў яны сталі апошнім прыстанкам. І сёння ж у Мінску былыя вязні фашысцкіх канцлагераў  усклалі кветкі - да манумента на плошчы Перамогі.


У сталіцы на сёння жывуць каля 3 тысяч чалавек, якія  прайшлі жахі


фашысцкіх канцлагераў. Дзяржавай ім аказваецца неабходная медыцынская, прававая і сацыяльная дапамога.