Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшлі лёгкаатлетычныя забегі і велапрабегі

21 июня 2021

Маштабнымі спартыўнымі мерапрыемствамі па ўсёй краіне сёння стартаваў Тыдзень моладзі. Ва ўсіх рэгіёнах прайшлі лёгкаатлетычныя забегі і велапрабегі. Цэнтральная падзея ў сталіцы стартавала ад  стадыёна "Дынама". Спачатку прысутныя ўзялі ўдзел у чэленджы "Народная зарадка", а затым пераадолелі на веласіпедзе дыстанцыю амаль 10 кіламетраў - ад легендарнай арэны да манумента "Беларусь партызанская", дзе ўсклалі кветкі.

Дзень моладзі Беларусь штогод адзначае ў апошнюю нядзелю чэрвеня, гэта будзе 27-га. Але розныя мерапрыемствы распісаныя на ўвесь тыдзень.