Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адзначылі 80-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны

23 июня 2021

Напярэдадні ва ўсіх рэгіёнах ля мемарыялаў і памятных мясцін прайшлі мітынгі-рэквіемы і Усебеларуская хвіліна маўчання. У Магілёве актыў БРСМ ушанаваў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і далучыўся да агульнарэспубліканскай акцыі. На плошчы Славы патрыёты ўсклалі кветкі да Вечнага агню і запалілі лампадкі, сабраўшы з іх слова "памяць". 

Цэнтральны парк ля помніка воінам-вызваліцелям стаў месцам правядзення памятнага мітынгу-рэквіему ў Гродне. Сотні гараджан, моладзь, людзі старэйшага пакалення ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Усклалі кветкі да Вечнага агню і брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў  і ў Гомелі і разам з усёй Беларуссю схілілі галовы, каб ушанаваць тых, хто ахвяраваў сабой  дзеля свабоды Радзімы і нашага шчаслівага жыцця.