Ва ўсіх аддзяленнях Белпошты пройдзе акцыя "Дзень посткросера"

4 июня 2020
Прывітанне з Беларусі ў розныя краіны свету. Заўтра ва ўсіх аддзяленнях Белпошты пройдзе акцыя "Дзень посткросера". Адправіць міжнародныя паштоўкі можна будзе са зніжкай. 

Посткросінг - гэта анлайн-праект па абмене паштоўкамі. У нашай краіне такім хобі захапляюцца больш за 30 000 беларусаў. Увогуле ж папяровымі паштоўкамі абменьваюцца людзі з двухсот краін свету. Акцыя да Дня посткросера сёлета таксама пройдзе ў верасні і снежні.