Падчас уборачнай кампаніі на палях дзяжураць ратавальнікі або добраахвотнікі пажарнай дружыны

6 августа 2020
Мінская і Брэсцкая вобласці перасягнулі адзнаку ў мільён тон намалоту. Такія лічбы на раніцу. Як сабраць ураджай і зрабіць гэта бяспечна? Падчас уборачнай кампаніі на палях дзяжураць ратавальнікі або добраахвотнікі пажарнай дружыны. Галоўная мэта - не дапусціць пажару на полі або ўзгарання тэхнікі. Падчас  сухога надвор'я любая іскра або задымленне можа ператварыцца ў сур'ёзнае  надзвычайнае здарэнне. 

Яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі інспектары пабывалі ва ўсіх гаспадарках краіны.  Работа працягваецца і зараз.