Як і раней, патэлефанаваць на іх можа любы жадаючы. Ад беларусаў у цэнтры сувязі чакаюць пытанняў і прапаноў абсалютна па розных тэмах, а рашэннем праблем на месцы зоймуцца чыноўнікі.
Нагадаем, напярэдадні за 7 гадзін працы гарачых ліній, у цэнтр сувязі звярнуліся амаль тры з паловай сотні чалавек. У топе пытанняў і праблем - жыллёва-камунальная сфера.
Сёння звароты пачнуць прымаць у 10-ць раніцы. Кожны можа патэлефанаваць на нумары, якія зараз на экранах. Адначасова будуць працаваць рэгіянальныя і галіновыя штабы ва ўсіх дзяржорганах.
Аляксей Цвяткоў, кіраўнік групы гарачай лініі Пятага Усебеларускага народнага сходу:
"У СМІ і ў раённых, і гарадскіх, праводзяцца пастаянна гарачыя лініі. Гэта працэс пастаянны. Працуюць грамадскія прыёмныя, працуюць прыёмныя, у якіх прымаюць кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў дзяржаўных органаў. Так што гэты працэс наладжаны, і ён мае права быць і ўчора, і сёння, і ў надалей".
Па традыцыі разглядаць звароты будзе спецыяльная рабочая група - гэта прадстаўнікі дзяржкіравання і Адміністрацыі Прэзідэнта.













