Падчас правядзення круглага стала ў Мінску абмяркоўвалі тэму "Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа"

15 сентября 2021

"Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа". Гэта тэма аказалася ў цэнтры ўвагі круглага стала, які сёння прайшоў у Нацыянальным гістарычным музеі. Удзел у абмеркаваннях прынялі спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, прадстаўнікі дзяржорганаў, духавенства, СМІ і моладзь. Пачалі з гістарычнага экскурсу. Уз'яднанне Беларусі ў 1939 рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі назваў актам гістарычнай справядлівасці, пры гэтым развеяўшы міфы вакол даты 17 верасня. Менавіта ў гэты дзень беларусы будуць упершыню адзначаць Дзень народнага адзінства. Увесь гэты час у Гістарычным музеі знаходзілася і наш карэспандэнт. Яна выходзіць на прамую сувязь. Насця, Вам слова (відэа).