Падчас парада да Дня міліцыі рух транспарту ў цэнтры сталіцы абмяжуюць

3 марта 2017
Заўтра а палове сёмай і да адзінаццаці гадзін перакрыюць праспект Незалежнасці ад Казлова да Маскоўскай, вуліцы Янкі Купалы і Леніна. І ўжо сёння з 23 гадзін забаронена будзе стаянка аўтамабіляў уздоўж Кастрычніцкай плошчы. Дзяржаўтаінспекцыя раіць загадзя планаваць маршрут. Грамадскі транспарт таксама будзе рухацца ў аб'езд.