Падчас абагравальнага сезона ратавальнікі праводзяць рэйды

22 октября 2019
Дарэчы, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый,  гэтымі днямі нагадваюць ратавальнікі. Супрацоўнікі МНС правяраюць уласныя дамы, расказваюць, як паводзіць сябе падчас узгаранняў. 

Да ініцыятывы далучылася і Аляксандра Кавеліч.

 Гэта той выпадак, калі сустрэча з ратавальнікамі не гаворыць аб экстраннай сітуацыі, а дапамагае яе прадухіліць. Асабліва ў абагравальны сезон. Напярэдадні маразоў супрацоўнікі МНС у першую чаргу правяраюць стан абагравальных прыбораў. 

Як ўсталяваны дымаход,  калі апошні раз мянялі пажарныя апавяшчальнікі. З самай раніцы  і так штодзень  ратавальнікі абследуюць уласныя дамы пад Мінскам. 

Аляксандр Свідзінскі сустракае гасцей без хвалявання. Шматдзетны бацька пільна сочыць, каб у вялікім драўляным доме сям'я адчувала сябе не толькі камфортна, але і бяспечна. 

Падчас акцыі "За бяспеку разам" ратавальнікі ўзмацняюць контроль за выкананнем правіл пажарнай бяспекі. Наведваюць перш за ўсё шматдзетныя сем'і, а таксама людзей сталага ўзросту. Падчас абагравальнага сезона рызыка ўзнікнення ўзгаранняў значна расце. І нярэдка прычынай становіцца бестурботнасць саміх жыхароў. 

З пачатку года толькі ў Мінскай вобласці адбылося звыш 1200 пажараў. Каб пераканацца ў бяспецы свайго дома, усе жыхары рэгіёна зараз могуць звярнуцца напрамую да ратавальнікаў.