Падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску зменяць арганізацыю дарожнага руху

1 июня 2019

Для транспарту мультыспартыўнага форуму выдзяляць спецыяльныя палосы на праспектах Дзяржынскага, Пераможцаў, а таксама на Нямізе. Усё для таго, каб спартсменаў ад месцаў пражывання да арэн дастаўлялі максімум за 20 хвілін. Да таго ж на праспекце Дзяржынскага забароняць левыя павароты з кальцавой у кірунку праспекта Пераможцаў і Нямігі. Гэта дазволіць павялічыць хуткасць патоку. 

Акрамя таго, у дзённы час не змогуць перамяшчацца па Мінску грузавыя аўто. Змены дарожнага руху пачнуць дзейнічаць за 10 дзён да старту Еўрапейскіх гульняў. Нагадаем, адкрыццё мультыспартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня.