Падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску зменіцца арганізацыя дарожнага руху

27 мая 2019

Для транспарту мультыспартыўнага форуму  выдзеляць спецыяльныя палосы на праспектах Дзяржынскага, Пераможцаў, а таксама на Нямізе. Усё для таго, каб спартсменаў  ад месцаў пражывання да арэн дастаўлялі не даўжэй чым за 20 хвілін. Хуткасць перамяшчэння па праспекце Дзяржынскага павялічаць  і за кошт забароны левых паваротаў падчас руху ў напрамку праспекта Пераможцаў.

Вадзім Гаркун,  начальнік  упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама: "Па вуліцах Ясеніна, Голубева, Шчорса, Хмялеўскага і вуліцы Уманскай. Для жыхароў і гасцей сталіцы гэтыя левыя павароты будуць кампенсаваныя аднесенымі левымі паваротамі, якія можна ажыццявіць шляхам паваротаў направа, разваротам на вуліцы, што перасякаецца, і далейшым рухам у намечаным  напрамку".

Змяненні дарожнага руху  пачнуць дзейнічаць за 10 дзён да старту Гульняў. Нагадаем, адкрыццё мультыспартыўнага форуму адбудзецца 21  чэрвеня.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя