У часы анамальнай спёкі не трэба баяцца актывізацыі змей

14 июня 2019

У гэты перыяд рэптылій значна больш не становіцца, яны зніжаюць сваю актыўнасць, а асноўныя сустрэчы з чалавекам праходзяць каля вадаёмаў, у траве і ў цені. Галоўнае - не трывожыць іх. Усяго ў Беларусі сустракаюцца тры віды змей - вуж, мядзянка, гадзюка. І толькі апошняя небяспечная для чалавека. Спецыялісты рэкамендуюць быць уважлівымі на тэрыторыі пляжаў, паркаў і лясоў, але пры сустрэчы са змяёй не забіваць яе, а дазволіць адпаўзці.