Да Новага года засталіся 3 тыдні. У Беларусі сёння дадзены старт дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Перыяд навагодніх цудаў і падарункаў у Гродне пачаўся з паказу пад адкрытым небам.
Дзясяткі школьнікаў, пераможцаў розных конкурсаў і алімпіяд, дзеці са шматдзетных сем'яў і выхаванцы сацыяльных устаноў былі запрошаны ў дзіцячы аздараўленчы лагер "Зорька". Для іх арганізавалі вялікую забаўную праграму, а таксама квест з казачнымі героямі. Фіналам урачыстасці стала сустрэча з Дзедам Марозам, які ўручыў салодкія падарункі.
Падчас акцыі "Нашы дзеці" ў Гродзенскай вобласці запланавана больш за сотню розных мерапрыемстваў. Гэта кірмашы, творчыя сустрэчы, канцэрты, ранішнікі і віншаванні. Сачыць за ходам дабрачыннай акцыі можна будзе з дапамогай анлайн-дзённікаў, якія будуць весціся ва ўсіх раёнах.













