Ва ўнутраным дворыку БДУ аднавілі дошку гонару

25 февраля 2015

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэктарата, дэканы факультэтаў, лепшыя выкладчыкі і студэнты ВНУ. Паводле традыцыі на дошцы гонару з’явілася 64 новыя фотаздымкі: палова з іх – выкладчыкі, астатнія - студэнты. Усе яны дасягнулі значных поспехаў у навуковай, інавацыйнай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці.

Дошка гонару існуе ў БДУ з 2011 года. Ужо 320 работнікаў і студэнтаў ВНУ былі адзначаны за прафесійныя дасягненні і паспяховую навуковую дзейнасць.