У В'етнаме студэнтаў пачнуць навучаць па беларускай методыцы

4 октября 2013

У Хошыміне з'явіцца філіял падрыхтоўчага факультэта БДУ. Рэктары дзвюх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага і ўніверсітэта Бінь Зыонг падпісалі напярэдадні ўсе пагадненні. Плануецца, што першы семестр в'етнамскія студэнты будуць навучацца ў сябе на радзіме. Выкладчыкі вядучай ВНУ Беларусі для гэтага распрацавалі спецыяльныя дапаможнікі, ужо гатовы і электронны варыянт падручнікаў. А вось другі семестр замежныя навучэнцы правядуць ужо ў сценах самога БДУ.


Зараз у БДУ навучаюцца больш за паўсотні студэнтаў з В'етнама. Большасць з іх выбралі гуманітарныя і прыроднанавуковыя спецыяльнасці.