У Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы выяўлены кляшчы

11 июня 2013
У асноўным яны знаходзяцца на пустэчах каля новабудоўляў. Зараз гэтыя тэрыторыі апрацоўваюцца хімічнымі прэпаратамі для поўнага знішчэння гэтых насякомых. Акрамя таго, кляшчы сустракаюцца ў зялёных зонах вакол сталіцы.

Таму, адпраўляючыся ў лес, неабходна паклапаціцца аб закрытай вопратцы, абутку і галаўным уборы. Пасля вяртання з лесу трэба правесці агляд цела і адзення. У выпадку падазрэння на ўкус кляшча неабходна звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства.