У Палацы чыгуначнікаў прайшоў кірмаш вакансій

26 апреля 2018

Сёння ў Мінску ў Палацы чыгуначнікаў прайшоў кірмаш вакансій. Амаль сто прадпрыемстваў Мінска гатовыя прыняць на работу спецыялістаў рознай кваліфікацыі. Буйныя гандлёвыя сеткі, прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя і транспартныя арганізацыі разам прапанавалі больш за дзве тысячы вакансій. На кірмашы можна ня толькі прайсці гутарку, але і навучыцца правільна складаць рэзюмэ, а таксама атрымаць кансультацыю псіхолага па прафесійнай арыентацыі.

Кірмашы вакансій праводзяцца два разы на год - восенню і вясной. Звычайна іх наведваюць каля пяці тысяч чалавек.