У Палацы чыгуначнікаў прайшоў адкрыты інклюзіўны фестываль "Аднолькавыя"

3 декабря 2018

У Палацы чыгуначнікаў сёння прайшоў адкрыты інклюзіўны фестываль пад назвай "Аднолькавыя". Каля 70 чалавек прынялІ ўдзел у майстар-класах і конкурсах, а таксама ўбачылі канцэрт, які падрыхтавалі школьнікі з цэнтра дадатковай адукацыі.

Арганізатары фестывалю імкнуліся аб'яднаць маладых людзей праз сумесную творчасць, каб сцерці ўсе сацыяльныя бар'еры. Інклюзіўны фестываль чарговы раз пацвердзіў: фізічныя абмежаванні не перашкода для бязмежнай творчасці.