У сталічным Палацы спорту сёння прадоўжыцца турнір кантынента па шахматах. На жаль, перамога не пакарылася беларускаму гросмайстру ў бліцы. Лідар зборнай Беларусі Сяргей Жыгалка заняў толькі 12-е месца. А пераможцам стаў азербайджанец Рауф Мамедаў. Сёння і заўтра ў Палацы спорту пройдуць спаборніцтвы па хуткіх шахматах. Пераможца атрымае 4 тысячы еўра.













