У Палацы Рэспублікі адбыліся ўрачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны

22 февраля 2019

Падзяка тым, хто прысвяціў жыццё воінскай прафесіі. Да Дня абаронцаў Айчыны ў Палацы Рэспублікі адбыліся ўрачысты сход і канцэрт.

Напярэдадні сапраўды мужчынскага дня віншаванні прымаў сілавы блок нашай краіны. Словы ўдзячнасці і пажаданні гучалі ў адрас тых, хто па закліку сэрца выбраў гэты шлях. 23 лютага мы не толькі ўспамінаем гераічныя подзвігі продкаў, але і дзякуем тым, хто штодня абараняе сваю Радзіму і сям'ю. Міністр абароны Андрэй Раўкоў адзначыў, што галоўнае багацце Беларусі - гэта людзі. Менавіта яны гарантуюць бяспеку нашай краіны.