Беларусь рыхтуецца да Дня Незалежнасці. 3 ліпеня 1944 года - дзень, які вызначыў лёс нашай краіны. У памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай да падножжа манументаў і мемарыялаў будуць ускладзены кветкі. Тэма патрыятызму ў Год міру і стваральнай працы галоўная на ўсіх мерапрыемствах.
Адкрые святочны марафон Палац Рэспублікі. Сёння тут пройдзе ўрачысты сход і канцэрт "Краіна маёй мары". На адной сцэне выступяць вядомыя артысты і таленавітая моладзь. У фае на другім паверсе разгорнецца выстава дасягненняў Беларусі "Хлеб. Мір. Стварэнне".













