У Палацы Рэспублікі пройдзе брыфінг начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі

29 августа 2017

Аб маючых адбыцца сумесных вучэннях "Захад-2017" будуць гаварыць сёння ў Мінску. Брыфінг начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі для журналістаў і ваеннага дыпкорпуса пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Сумесныя стратэгічныя манеўры адбудуцца з 14 па 20 верасня на 6-ці палігонах Беларусі. У іх прымуць удзел каля 13-ці тысяч вайскоўцаў. Для назірання за беларуска-расійскімі вучэннямі запрошаны назіральнікі з сямі краін - Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Швецыі і Нарвегіі. А таксама прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый - ААН, АБСЕ, НАТА і іншыя.