У Палацы Рэспублікі прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Чалавек справы"

29 июня 2018

Іх поспех - паказчык патэнцыялу беларускага бізнесу. У Палацы Рэспублікі прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў штогадовага конкурсу "Чалавек справы". У бізнес-супольнасці гэтая ўзнагарода прыраўноўваецца да "Оскара". Найболей паспяховымі і перспектыўнымі з'яўляюцца высокатэхналагічныя экспартаарыентаваныя кампаніі, якія зрабілі стаўку на інавацыйны шлях развіцця. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі кампаніі з сусветнымі імёнамі, у тым ліку бізнесы ў сферы IT.

Конкурс "Чалавек справы" праводзіцца ўжо больш як 20 гадоў. Па традыцыі вызначаецца 12 лаўрэатаў.