У Палацы Рэспублікі прайшла Галоўная ёлка краіны

28 декабря 2019
Лепшыя традыцыі беларусаў  працягваюцца ў добрых справах.  У Палацы Рэспублікі прайшла кульмінацыя навагодняй акцыі "Нашы дзеці" - Галоўная ёлка краіны.  Напярэдадні вялікае свята наведалі больш  за 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак - пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Гэта і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы  дамоў-інтэрнатаў. Падарыць радасць і дамашняе цяпло такім  хлопчыкам і дзяўчынкам - галоўная мэта ўрачыстасці. Свята наведаў і Аляксандр Лукашэнка. Менавіта з падачы Прэзідэнта з'явілася такая добрая навагодняя традыцыя.

Свята без падарункаў не бывае. Так, усе госці Галоўнай ёлкі краіны атрымалі салодкія падарункі. Падрыхтавалі сюрпрыз Аляксандру Лукашэнку і самі дзеці:  пано "Калядны анёл", якое зрабілі сваімі рукамі вучаніцы віцебскай гімназіі, і кампазіцыю "Музыка гучыць" - увасабленне казачнага аркестра мышэй-музыкантаў. Героі таксама зроблены ўручную з лёну. Дарэчы, сёлета акцыя "Нашы дзеці" адзначае юбілей - марафону дабра 25 гадоў. І ў цэлым для хлопчыкаў  і дзяўчынак  такое свята - добры спосаб расказаць пра патаемнае  і паверыць у цуды.