У Палацы Рэспублікі праходзіць урачысты сход з нагоды 3 Ліпеня

2 июля 2020
У Палацы Рэспублікі пачынаецца ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі. Яго традыцыйна праводзяць напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята. Сярод запрошаных - заслужаныя людзі краіны, кіраўнікі дзяржорганаў, дырэктары прадпрыемстваў, парламентарыі і прадстаўнікі моладзі. Ганаровыя госці - ветэраны, тыя, хто заваяваў для нас Перамогу і незалежнасць краіны. Сённяшняя сустрэча - падстава сказаць аб найважнейшым - аб мірным і свабодным жыцці. Гэтая тэма будзе ключавой і ў вялікім святочным канцэрце, які працягне афіцыйную частку.