Цвёрдасць і ўпартасць у адстойванні інтарэсаў дзяржавы, незалежнасць у рэалізацыі нагляду! Гэта прынцыпы супрацоўнікаў пракуратуры, якія гэтымі днямі адзначаюць векавы юбілей. У гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі. На ім прысутнічаюць і вышэйшыя службовыя асобы краіны, дыпламаты.
Прэзідэнт павіншаваў працаўнікоў і ветэранаў пракуратуры
Працаўнікоў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам і стагоддзем з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі павіншаваў Прэзідэнт.
Узнагароды ад кіраўніка дзяржавы
Прэм'ер-міністр уручыў супрацоўнікам пракуратуры ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку. Раман Галоўчанка адзначыў, што можна з упэўненасцю сказаць, што сістэма органаў пракуратуры вытрымала выпрабаванне часам. Менавіта яна была і застаецца надзейным гарантам законнасці і правапарадку ў нашай краіне.
Прадоўжылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам.













