У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі пераможцаў 10-га Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2017"

17 марта 2018

Гэтыя жанчыны годныя кампліментаў: іх любяць дома, паважаюць на працы, імі ганарыцца ўся краіна. Самыя паспяховыя беларускі сабраліся сёння ў Палацы Рэспублікі. Тут прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 10-га Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2017". Лаўрэатамі сталі 43 беларускі з усіх куткоў краіны. Усяго ж у конкурсе прынялі ўдзел парадку 300 беларускіх жанчын, лепшых сёлета выбіралі ў шасці намінацыях. І ўжо паводле традыцыі пераможцаў узнагародзіла самая аўтарытэтная жаночая арганізацыя нашай краіны.

Павіншаваць пераможцаў і асабіста ўручыць узнагароду ў намінацыі "Ратуючы жыцці" на цырымонію прыбыў і міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка.

Падарункі, кветкі і словы падзякі атрымалі сёння і мамы нашых алімпійскіх чэмпіёнак: Алена Гуськова, Людміла Крыўко і Ірына Хітрова - мама Дзінары Алімбекавай.