У Палацы Рэспублікі пачынаецца ўручэнне прэстыжнай нацыянальна прэміі "За духоўнае адраджэнне"

9 января 2020
Цырымонію ўзнагароджання глядзіце ўвечары пасля "Панарамы" на "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Яе лаўрэаты і ўладальнікі спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі сталі вядомыя напярэдадні. Адпаведныя ўказы падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Так, больш чым з паўсотні заявак фондам Прэзідэнта  было адабрана 15 лепшых. Сярод галоўных крытэрыяў - паспяховая рэалізацыя культурнага праекта. Па традыцыі ўладальнікі прэміі - дзеячы гуманітарнай сферы: працаўнікі культуры, майстры мастацтваў, святары і сацыяльныя работнікі. За мінулы год яны ўнеслі асаблівы ўклад у справу міласэрнасці, гуманізму, духоўнага развіцця краіны.


10 спецпрэмиій Прэзідэнта Беларусі ўручаць калектывам і цэнтрам


10 калектываў і цэнтраў атрымаюць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі. Сярод іх - Белтэлерадыёкампанія за рэалізацыю творчых праектаў. Удастоены прэміі і Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры за правядзенне маштабных мерапрыемстваў да 1000-годдзя Брэста.