У Палацы Рэспублікі пачынаецца ўрачысты сход напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны

22 февраля 2022

У Палацы Рэспублікі пачынаецца ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Чакаецца, што ўдзел у мерапрыемствах прыме і кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўручыць дзяржузнагароды ўдзельнікам міратворчай місіі АДКБ у Казахстане. Па традыцыі запрашаюць ветэранаў, удзельнікаў афганскай вайны і дзеючых афіцэраў нацыянальнай арміі. Тых,  для каго паняцці доўг, гонар і патрыятызм - не пустыя словы. У зале людзі, якія ў рэжыме 24 на 7 стаяць на абароне міру, спакою і нацыянальных інтарэсаў. У наш няпросты час як ніколі важна ўмацоўваць бяспеку і абаронны патэнцыял. Для Беларусі гэта  заўсёды прыярытэт.