У Палацы Рэспублікі далі дабрачынны канцэрт навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі Мінска

17 мая 2019
Юныя таленты сталіцы адправіліся ў музычныя вясеннія вандроўкі! У Палацы Рэспублікі далі дабрачынны канцэрт навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі Мінска. Лепшыя танцавальныя, вакальныя і інструментальныя калектывы падрыхтавалі падарожжа па ўсіх краінах і кантынентах планеты і пазнаёмілі гледачоў з творчасцю культур свету. Самыя арыгінальныя выканаўцы, танцоры і паэты-пачаткоўцы прадэманстравалі свае здольнасці на вялікай сцэне.

Госці святочнага канцэрта таксама маглі ацаніць лепшыя работы юных творцаў на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ад вырабаў з керамікі да калекцый адзення хэндмэйд.

Свята стала добрай традыцыяй: яго праводзяць ужо трэці год. Усе сабраныя сродкі накіруюць на патрэбы адной са сталічных школ.