У Палацы Рэспублікі будуць ушаноўваць пераможцаў конкурсу "Жанчына года - 2017"

17 марта 2018

Сёння ў Палацы Рэспублікі будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2017". Мерапрыемства праходзіць дзясяты раз. Да юбілею трохі змянілі фармат і дадалі новыя намінацыі. У ліку лаўрэатаў - прадстаўніцы самых розных прафесій: ад кіраўнікоў прадпрыемстваў да навукоўцаў, медыкаў і працаўніц сяла.

На ўдзел у конкурсе было пададзена некалькі сотняў заявак. Сёння назавуць пераможцаў у шасці намінацыях.