У Палацы прафсаюзаў праходзіць фінал рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года"

12 октября 2019

У сталіцы на сцэне Палаца прафсаюзаў праходзіць фінал рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года". За ганаровы тытул змагаюцца сем каманд - па адной ад кожнай вобласці і сталіцы. У Мінск сем'і прывезлі творчыя нумары, касцюмы і, вядома, самае галоўнае - сямейныя традыцыі. Для гэтага ўдзельнікі загадзя рыхтавалі радаслоўнае дрэва, збіралі ўсю інфармацыю аб продках, а таксама на працягу некалькіх месяцаў дзеялі добрыя справы. Сёння ўсіх удзельнікаў аб'ядноўвае адно, мабыць, найважнейшае - гэта любоў адно да аднаго. Імёны лепшых назавуць ужо вечарам. Для пераможцаў – грашовыя ўзнагароды і, вядома ж, ганаровы тытул. Дарэчы, першую "Сям'ю года" выбралі сем гадоў таму.