У Палацы культуры прафсаюзаў прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых журналістаў

10 мая 2017

Ганаровыя граматы і падзякі за майстэрства слова і шматгадовае супрацоўніцтва.

Сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых журналістаў за асвятленне ў эфірах навін і выпусках газет сацыяльна значных тэм. Сярод узнагароджаных журналісты тэлеканала СТБ, газеты "СБ. Беларусь сегодня". 

На цырымоніі асобна адзначылі каманду рэпарцёраў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі на чале з галоўным дырэктарам Іванам Эйсмантам. Віншуем калег! 

Дыпломы і памятныя значкі лепшым журналістам краіны асабіста ўручаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда.

Міхаіл Арда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Ад аб'ектыўнасці, ад прафесіяналізму непасрэдна журналіста залежыць вельмі шмат. Самае галоўнае - залежыць настрой у грамадстве. І тое, што мы сёння ўзнагароджваем лепшых, мы ствараем прыклад для іншых, таму што для нас, для прафсаюзаў, вельмі важна, каб усе людзі і прафесіі, усё роўна якія, іх праца заўсёды была аб'ектыўна ацэнена".

Міхаіл Лябедзік, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня": "Узнагароды заўсёды прыемна атрымліваць, а ў гэтай узнагароды асаблівая каштоўнасць, таму што ў прафсаюзаў і ў СМІ адна мэта - мы працуем для людзей і клапоцімся пра людзей. І вось у гэтым мы як бы родныя з нашымі прафсаюзамі. Вельмі прыемна такія ўзнагароды атрымліваць".

Пасля цырымоніі ўсе ўдзельнікі сустрэчы наведалі выставу замкавых мініяцюр "Краіна Міні". Гэта экспазіцыя адкрылася ў Палацы культуры прафсаюзаў у канцы мінулага года.