У Палацы культуры прафсаюзаў рыхтуюцца да фіналу рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года"

11 октября 2019
Згуртаванасць, разуменне і камандны дух пакажуць заўтра ў Мінску. Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" - фінал! Удзельнікі ўжо ў сталіцы. Зараз у Палацы культуры прафсаюзаў на рэпетыцыі фіналісты адточваюць нумары, правяраюць рэквізіт і прывыкаюць да сцэны. А ўвечары - насычаная культурная праграма - сем'і наведаюць цырк.

Каб прадставіць свой рэгіён на рэспубліканскім конкурсе, усе сем'і прайшлі адборачныя раённыя і абласныя этапы. І заўтра доўгачаканы фінал!