У Палацы дзяцей і моладзі выбралі супербабулю

8 марта 2014

Пяць таленавітых жанчын прадставілі на суд журы творчыя нумары і кулінарныя вынаходкі. Як аказалася, бабулі шмат чаму навучаць сучасную моладзь. Званне лепшай атрымала супрацоўніца аддзела мастацкай творчасці Алена Мартынава. Прыз сімпатый - у Людмілы Пракаповіч.



Да таго ж са святам жанчын павіншавалі творчыя калектывы.