У Палацы дзяцей і моладзі праходзіць конкурс дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі

25 марта 2016

Лепшы відэаблогер, аўтар фільма і рэдактар школьнай газеты. У Палацы дзяцей і моладзі праходзіць конкурс дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі. У намінацыях «Лепшая школьная газета», «Аўтарскі матэрыял» і «Школьны відэаблог» свае работы прадэманстравалі сто удзельнікаў. Сёння іх ацэньвае прафесійнае журы – журналісты газет для дзяцей і падлеткаў.

Конкурс праходзіць у Палацы дзяцей і моладзі дзясяты раз. Лепшыя юныя журналісты атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.