На выбар у Палацы дзяцей і моладзі у новым навучальным годзе амаль 800 розных гурткоў і секцый

28 августа 2019

Рэалізаваць свае таленты ці нават вызначыцца з будучай прафесіяй. У сталічным Палацы дзяцей і моладзі пачаўся запіс  у аб'яднанні па інтарэсах. На выбар у новым навучальным годзе амаль 800 розных гурткоў і секцый. Сярод іх мультыплікацыя, авіямадэліраванне, фінансавая адукацыя і робататэхніка. Таксама  ўпершыню пачнуць дзейнічаць курсы па польскай і кітайскай мовах. Паспрабаваць сябе ў розных кірунках змогуць больш за  8 тысяч чалавек  ва ўзросце ад 2 да  30 гадоў.

Запіс у аб'яднанні па інтарэсах працягнецца да 8 верасня. А напярэдадні ў Палацы дзяцей і моладзі пройдзе дзень адчыненых дзвярэй.