Уважлівасць вадзіцеляў залежыць ад іх сытасці

6 февраля 2018

Сёння раніцай сталічныя інспектары ДАІ паклапаціліся аб сняданку для аўтамабілістаў і пачаставалі іх карыснымі прадуктамі. У акцыі паўдзельнічалі больш за паўсотню вадзіцеляў. Пасля прыемных пачастункаў удзельнікам дарожнага руху нагадалі аб неабходнасці выконваць правілы і выкарыстоўваць рамяні бяспекі.

Аўторак, паводле інфармацыі ДАІ, самы аварыйны дзень. Ускладняюць сітуацыю на дарозе і ўмовы надвор'я. З надыходам маразоў вадзіцелям раяць раней выходзіць на працу, каб не спазняцца і ў выніку не перавышаць хуткасны рэжым.