12 Кастрычніка 2013
Сіноптыкі прагназуюць імглу, а Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтаўладальнікаў і пешаходаў прытрымлівацца мер бяспекі. Як правіла, з-за туману пагаршаецца бачнасць і ў выніку на дарогах ствараецца аварыйная сітуацыя. Супрацоўнікі ДАІ раяць аўтамабілістам рухацца з уключаным блізкім святлом, а пешаходам - не забывацца пра святлоадбівальныя элементы. Флікеры засцерагаюць удзельнікаў дарожнага руху ад нечаканых непрыемнасцяў.