Увага! Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі і на сёння

20 Жніўня 2019

У дзённыя гадзіны зноў прагназуюць моцныя ападкі і навальніцы. Парывы ветру месцамі дасягнуць 20 метраў за секунду. Між тым у Мінскай вобласці аднаўляюць энергазабеспячэнне пасля начных ліўняў. Стыхія больш за ўсё закранула Барысаўскі раён. На ліквідацыю наступстваў начнога дажджу спатрэбілася 12 адзінак тэхнікі.