"Увага: дзеці ў метро": Мінскі метрапалітэн правёў акцыю бяспекі

1 июня 2023

Пра бяспечныя канікулы нагадваюць і ў метро. У першы дзень лета Мінскі метрапалітэн павіншаваў сваіх маленькіх пасажыраў на станцыі "Кастрычніцкая". Для дзяцей і іх бацькоў падрыхтавалі пазнавальную віктарыну на веданне правілаў бяспечных паводзін на пероне, у вагонах і на эскалатары. Галоўны герой акцыі - анімацыйны персанаж Мятровіч - частаваў салодкімі падарункамі.

Маленькія пасажыры могуць ездзіць у метро без суправаджэння дарослых ужо з 7 гадоў. Таму вельмі важна, каб бацькі вучылі дзяцей правілам бяспекі і самі былі прыкладам.