Раптоўная праверка ў Талачынскім раёне. Адно з сельгаспрадпрыемстваў наведаў міністр унутраных спраў

12 апреля 2018

Сёння раптоўная праверка прайшла ў Талачынскім раёне. Адно з сельгаспрадпрыемстваў наведаў міністр унутраных спраў. З улікам даручэнняў Прэзідэнта Ігар Шуневіч вырашыў асабіста праверыць гатоўнасць тэхнікі да вясновай сяўбы. Філіял Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў "Звянячы" праверку МУС не прайшоў. Занадта сумнай паўстала карціна плюс зусім невыразныя тлумачэнні прадстаўнікоў выканкама і гаспадаркі.

15 красавіка - апошні дзень гатоўнасці тэхнікі да пасяўной. У сувязі з гэтым Ігар Шуневіч даручыў начальніку мясцовай міліцыі ўзяць дадзеную гаспадарку на кантроль і правесці там у найбліжэйшыя дні суботнік. Неабходна дапамагчы вяскоўцам. Дарэчы, для мясцовай улады гэты маніторынг стаў вялікай нечаканасцю. У гэты дзень Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч удзельнічаў у адкрыцці новага будынка Дэпартамента аховы, але нечакана змяніў свой маршрут.