Знешнюю частку моста МКАД у раёне Лошыцы адкрыюць ужо 20 кастрычніка

17 октября 2018

Пешаходы змогуць карыстацца новым тратуарам пад пуцеправодам з боку трэцяй апоры. Працы на ўнутраным боку кальца плануюць завяршыць да пачатку лістапада. А рух па ўсіх кірунках кальцавой, у тым ліку грамадскага транспарту, і пад пуцеправодам у бок вуліц Ігуменскі тракт і Бабушкіна адкрыюць 7 лістапада.

Нагадаем, на 19 кіламетры МКАД дарожнае палатно прасела яшчэ ў пачатку жніўня.