Замест заняткаў для вучняў - забаўная праграма

23 марта 2015

Баль гістарычных танцаў, турнір па шахматах, чэмпіянат па хуткасным манеўраванні, майстар-класы ад народных умельцаў. Замест заняткаў для вучняў - забаўная праграма. Тыдзень вясновых канікул распісаны для дзяцей літаральна па гадзінах. Заахвочваюць да актыўнага адпачынку школьнікаў розных узростаў. У кожным раёне горада свая насычаная праграма. Аляксандра Драгун пацікавілася.

З мультфільмаў пачынаюцца канікулы ў Аліны Бежык. З раніцы дзяўчынка чакае сеанса ў кінатэатры. Калі на мінулых канікулах яна наведвала школьны лагер, то на гэтых складае забаўную праграму на асабісты густ на дваіх са сваёй бабуляй.

Яшчэ больш за дзве сотні дзяцей прыйшлі ў кінатэатр “Піянер”. Ажыятаж на ранішні сеанс. Перад паказам “Губкі Боба” ў ЗД – танцы.

А ў гэтай зале пануе іншая атмасфера, хоць і ўзрост дзяцей за шахматнымі сталамі не больш за дзесяць гадоў. Гэта крытэрый турніру. Дамінік Давыдаў два гады таму пачаў вывучаць мудрагелістыя хады шахматных фігур. Сёння робіць ўпэўненыя шах і мат.

Побач з інтэлектуаламі дэфіліруюць прыгажуні. Пакуль без убораў грацыёзна рухаюцца ў такт на генеральным прагоне. Заўтра выхад на подыум.

Лялечны спектакль, турнір па сілавым спорце, чэмпіянат па хуткасным манеўраванні, баль гістарычных танцаў. Тыдзень вясновых канікул распісаны пагадзінна. Заахвочваюць да актыўнага адпачынку вучняў розных узростаў.

Вязаныя запалкі, ратавальнікі з лямца і пап’е-машэ... У першы дзень канікул у Палацы дзяцей і моладзі адкрылася выстава, прысвечаная бяспецы. 100 вучняў рыхтавалі вырабы з падручнага матэрыялу да гарадскога конкурсу.

Паназіраць за зоркамі і даведацца больш пра астралагічныя з’явы запрашае школьнікаў планетарый. Хто хоча напоўніць вясновую праграму экзотыкай - чакаюць у новым экзатарыуме сталічнага заапарка.