Разам з усім светам Беларусь адзначае Дзень роднай мовы

21 февраля 2020
Дзень роднай мовы адзначаюць сёння ва ўсім свеце. Міжнародным гэта свята стала 21 год таму. Паводле звестак ЮНЕСКА, зараз існуе каля 6 тысяч розных моў. Культурную разнастайнасць захоўваюць і ў нашай краіне. Жывую і мілагучную матчыну мову вывучаюць з дзяцінства. Ствараюцца беларускамоўныя дзіцячыя садкі і групы. З'яўляюцца клубы для дарослых. Дарэчы, беларускай мовай цікавяцца і замежнікі. 

Падрабязней - Алена Вітко.
Вось так, з усмешкі і прывітання,  пачынаецца кожны дзень ў сталічных яслях-садзе № 534. І дзеці, і выхавальніцы тут размаўляюць выключна на роднай мове. Матэматыка, пісьмо, чытанне, маляванне, тэатральны гурток - усе заняткі праходзяць па-беларуску. 
Дзень роднай мовы - гэта добрая нагода, каб успомніць каларытныя і самабытныя беларускія словы. Напрыклад, імбрык, хмарачос і філіжанка. Дарэчы, мы праверылі, ці ведаюць іх значэнне мінчане.

Беларуская мова - з рознымі акцэнтамі

Хасе Піньера такія пытанні не бянтэжаць. Венесуэлец сем гадоў таму пераехаў у Мінск, каб выкладаць іспанскую мову. І нечакана для сябе  захапіўся беларускай. Мовай і дзяўчынай. Яго каханая заўсёды размаўляе на роднай. 
Дзякуючы запалу і вялікаму жаданню пазнаваць нашы традыцыі, Хасэ арганізаваў моўныя курсы – для тых, хто прыехаў у нашу краіну з-за мяжы. І зараз  кожную нядзелю ў сталічнай бібліятэцы імя Пушкіна  беларуская мова гучыць з рознымі акцэнтамі. 

Беларускамоўная прэм'ера ў Мінскім планетарыі 

Да Дня роднай мовы - прэм'ерны паказ паўнакупальнага фільма па-беларуску падрыхтаваў сталічны планетарый. Кінастужка «Далёка ад Сонца» знаёміць з фантастычнай гісторыяй дзяўчынкі Селесты, якая хоча даследаваць Сусвет. У афішы фільм застанецца на два гады і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове.