Разам з жыхарамі Полацка на суботніку працавала Наталля Качанава

20 апреля 2019

Рэспубліканскі суботнік аб'яднаў тысячы беларусаў. Разам з жыхарамі Полацка на сваёй малой радзіме працавала Наталля Качанава. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі ля Кургана Бессмяротнасці. Ён узведзены ў памяць аб гераічнасці загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў гонар 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тут заклалі алею. Зараз  у Полацку пражываюць 108 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта столькі дрэў сёння высадзілі на тэрыторыі Кургана Бессмяротнасці. 

На добраўпарадкаванні Кургана Бессмяротнасці працавалі каля 300 чалавек. Тут прыбралі сухое лісце, адрамантавалі асфальт, уладкавалі кветнікі. Усяго ж да працоўнай акцыі ў Полацку далучыліся каля 30 тысяч чалавек.