Разам з прыбіраннем лісця ў горадзе вядзецца падрыхтоўка зялёных аб'ектаў да зімовага перыяду

17 октября 2019
Чарговы тэмпературны рэкорд пабіты ў Мінску. Па ўсёй краіне чацвёрты дзень запар сіноптыкі фіксуюць плюсавыя феномены. І гэта нягледзячы на тое, што восень пераваліла за экватар. Апалае лісце гэтымі  амаль  летнімі днямі  рабочым Зелянбуда дапамагае прыбіраць спецыяльная тэхніка - мабільныя паветрадувы і міні-камбайны. Апошнія здрабняюць прыроднае смецце для больш  зручнай транспарціроўкі і адначасова падстрыгаюць газон. Такія машыны замяняюць  9 рабочых рук. 

Разам з  прыбіраннем лісця ў горадзе вядзецца падрыхтоўка зялёных аб'ектаў да зімовага перыяду, сезонная высадка дрэў і кустоў. Больш як 8 тысяч шматгадовых раслін ужо сталі часткай прыроднага ландшафту сталіцы.