Разам з Тэа да Еўрабачання рыхтуюцца і яго адданыя фанаты

6 мая 2014

Пакуль Тэа з камандай танцораў, рэжысёраў і пастаноўшчыкаў адточвае дэталі нумара, наш карэспандэнт Анастасія Багамолава вырашыла высветліць, як на радзіме рыхтуюцца да конкурсу самыя верныя і адданыя фанаты.


Геаметрыя 8 класа разам з мамай. Так праходзяць будні Андрэя Тараніка - хлопчыка з асаблівасцямі. У свае 14 яму прыходзіцца вучыцца дома.


Цікавасць да Еўрабачання (сёння гэтае галоўнае захапленне ў жыцці хлопчыка) ў Андрэя з'явілася даўно. З 2004-га, калі ў склад удзельнікаў увайшла і Беларусь, Андрэй стаў адданым фанатам конкурсу і, вядома ж, нашых прадстаўнікоў. Як аказалася, з Тэа не знаёмы, але верыць у яго даўно.


Зараз Андрэй мае актыўныя зносіны з фанатамі з іншых краін. Многія яго сябры ўжо гатовыя аддаць свой голас Тэа. Песня запомнілася!


Андрэй да паўфіналу Еўрабачання нават стварыў старонку ў сацыяльных сетках. Мэта, вядома, адна: прарэкламаваць Тэа, каб за нас прагаласавала як мага больш людзей. За некалькі дзён з моманту адкрыцця старонкі на яе падпісаліся ўжо больш чым сто чалавек.


Андрэй ужо даўно марыць пабываць на Еўрабачанні. І яго мара абавязкова здзейсніцца. Тым больш з такой падтрымкай.