Разам з расійскім народам смуткуе і беларускі

26 декабря 2016

Вось рашэнні, якія прыняў Кіраўнік дзяржавы. Сёння над будынкамі Рэзідэнцыі Прэзідэнта і іншых дзяржустаноў па ўсёй рэспубліцы прыспушчаны дзяржаўныя флагі. Абмежаваныя правядзенне і трансляцыя забаўных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя акалічнасці пры фарміраванні эфіру.

Кветкі і свечкі ў памяць аб загінуўшых у авіякатастрофе ляглі ля сцен пасольства Расіі ў Мінску. Напярэдадні неабыякавыя беларусы, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў - Федэрацыі прафсаюзаў, Саюза моладзі, Фонду міру, дэпутаты парламента - ушанавалі памяць ахвяраў крушэння Ту-154 хвілінай маўчання ля сценаў дыпмісіі. Сярод тых, хто прыйшоў,  знаёмыя  артыстаў ансамбля песні і танца імя Аляксандрава.

Яшчэ раз нагадаем, авіякатастрофа над Чорным морам напярэдадні  забрала жыцці 92-ух чалавек. Сярод іх 9 журналістаў - гэта вайскоўцы, тры здымачныя групы - нашы калегі з тэлеканалаў НТБ, "Зорка" і "Першага канала". Урач  Лізавета Глінка, якая прысвяціла сваё жыццё  дапамозе бяздольным,  і ўдзельнікі ансамбля імя Аляксандрава.